ulaced: (Default)
ulaced ([personal profile] ulaced) wrote2006-05-01 08:08 pm

Комільфо?

Шаноўныя спадарыні!

Ёсьць у мяне да вас пытаньне: ці захацелася б вам зайсьці ў цырульню, на якой вісіць такая вось шыльда:

41,31 КБ

Што да мяне, дык я б яе абмінуў за вярсту. Як можна мець справы з установаю, якая пачынаецца (а шыльда ёсьць якраз пачатак) з памылкі? Ну ня ведаеш францускае, дык напішы кірыліцай -- усё ж звычайней...

...А яшчэ ў Гомлі зьявілася крама пад назваю "TDN". Пад буйнымі літарамі абрэвіятуры -- "расшыфроўка": "Торговый Дом Наталья".
Цьху!

[identity profile] palivac.livejournal.com 2006-05-01 07:37 pm (UTC)(link)
Галоўнае ня шыльда, а майстар які там працуе.

[identity profile] euga.livejournal.com 2006-06-19 07:04 pm (UTC)(link)
І я не ведаю французскае...

Але калі я заўважаю памылку, то "эстэтычныя пачуцці" сапраўды церпяць...