ulaced: (Default)
[personal profile] ulaced
Шаноўныя спадарыні!

Ёсьць у мяне да вас пытаньне: ці захацелася б вам зайсьці ў цырульню, на якой вісіць такая вось шыльда:

41,31 КБ

Што да мяне, дык я б яе абмінуў за вярсту. Як можна мець справы з установаю, якая пачынаецца (а шыльда ёсьць якраз пачатак) з памылкі? Ну ня ведаеш францускае, дык напішы кірыліцай -- усё ж звычайней...

...А яшчэ ў Гомлі зьявілася крама пад назваю "TDN". Пад буйнымі літарамі абрэвіятуры -- "расшыфроўка": "Торговый Дом Наталья".
Цьху!

Date: 2006-05-01 07:37 pm (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
Галоўнае ня шыльда, а майстар які там працуе.

Date: 2006-05-02 07:54 am (UTC)
From: [identity profile] http://users.livejournal.com/_kum_/
Гм... Звычайна які майстар, такая і шыльда. І калі "майстар" абражае мае эстэтычныя пачуцці свёю шыльдаю, вельмі верагодна, што й ягонае працы куафюра мне не спадабаецца...

Date: 2006-05-02 08:54 am (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
Шыльда і наёмны майстар, які там працуе, звычайна не маюць сувязі. Праверана. :)

Date: 2006-05-02 10:21 am (UTC)
From: [identity profile] http://users.livejournal.com/_kum_/
Наёмны?! Тады ой... :о)

Date: 2006-06-19 07:04 pm (UTC)
From: [identity profile] euga.livejournal.com
І я не ведаю французскае...

Але калі я заўважаю памылку, то "эстэтычныя пачуцці" сапраўды церпяць...

Profile

ulaced: (Default)
ulaced

May 2016

S M T W T F S
1234567
89 1011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 20th, 2025 11:32 am
Powered by Dreamwidth Studios