ulaced: (Default)
[personal profile] ulaced
Каб без праблемаў атрымаць візу ў Нямеччыну, трэба ў чарзе да амбасады чытаць "Труды по буддизму" Розенберга. :о)

Date: 2006-06-23 03:49 pm (UTC)
From: [identity profile] dvarniaga.livejournal.com
усе труды асiлiу, цi частку:))))

Date: 2006-06-23 04:10 pm (UTC)
From: [identity profile] http://users.livejournal.com/_kum_/
Усіх "трудоў" -- адна кніжка, каля 300 старонак. О. О. Розэнберг (Оттон Оттонович, ці проста Отто, выбітны дасьледчык буддызму, з прыбалтыйскіх немцаў) памёр ва ўзросьце 31 году, прыехаўшы ў бальшавіцкую Расею зь Японіі, дзе ён, уласна, буддызм і вывучаў. Кніжка была выдадзена ў 1918 г. (але цэніцца і дагэтуль), вывучэньне буддызму ў Расеі заглохла (праўда, ёсьць яшчэ праф. Топоров, але зь ім я па многіх пытаньнях не згодны). Чытаць вельмі цікава яшчэ й таму, што наш сьвет "з пункту гледжаньня буддызму ў трактоўцы сп. Розенберга" выглядае вельмі падобным на кампутарную праграму ў працэсе функцыянаваньня (ну, скажам, "Герои меча и магии", а мы -- ўсякія там оркі ды мінатаўры). Хаця ніякіх кампутараў сп. Розенберг не ведаў і ведаць не мог.

Што датычыцца прыкметы -- 11 разоў я спрабаваў выехаць да Нямеччыны (на канфэрэнцыі/стажыроўкі), 9 разоў чытаў у чарзе Розенберга і выехаў без праблемаў, 2 разы на Розенберга забыўся (апошнім разам у лістападзе мінулага году) і сутыкнуўся з сур'ёзнымі затрымкамі...

Так што, па-першае, кнігу Розенберга я ведаю амаль што напамяць, а па-другое, -- "не возвращайся, Горький, с Капри"...

Date: 2006-06-24 06:01 am (UTC)
From: [identity profile] dvarniaga.livejournal.com
цiкава, вельмi цiкава

Profile

ulaced: (Default)
ulaced

May 2016

S M T W T F S
1234567
89 1011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 15th, 2025 08:35 am
Powered by Dreamwidth Studios